Досвед налічваецца за розныя дзеянні на нашым сайце. Поўны спіс гэтых дзеянняў указаны на адпаведнай старонцы. У першую чаргу, вядома ж, за пакіданне водгукаў на пройдзеныя квэсты.
Досвед дазваляе вам заняць сваё месца ў іерархіі квэстэраў ;) А калі сур'ёзна, то больш дасведчаныя гульцы мацней уплываюць на рэйтынгавую адзнаку квэста, якая лічыцца па асобнай формуле (не проста сярэднія значэнні), а таксама маюць шэраг дадатковых бонусаў. Калі квэстмэйкеры праводзяць тэставыя гульні на свежапабудаваных квэстах, яны любяць паклікаць гульцоў, што маюць досвед і здольныя даць ім зваротную сувязь датычна паляпшэнняў новага квэста.
Вы маглі заўважыць, што каля некаторых гульцоў стаіць зорачка з пазнакай, што чалавек уплывае на экспертны рэйтынг у горадзе. Такі рэйтынг складаецца не адзнакамі, а з улікам асабістых топаў гульцоў, якія прайшлі ў дадзеным горадзе больш за ўсё квэстаў (дзейных цяпер). Сам жа асабісты топ можна сфарміраваць кожнаму гульцу ў сваім кабінеце, і ён будзе выводзіцца ў профілі гульца.